Тры віды прадукцыі ад падмаскоўнай кампаніі «Императорский чай» з маркіроўкай Kӧnigin Herbarium забаранілі прадаваць у Беларусі, вынікае са зьвестак Дзяржстандарту. У гарбаце знайшлі зашмат жывых арганізмаў.
Забаронены да продажу чайныя напоі ў пакеціках пад «Красная поляна», «Чабрец и душица», а таксама «Приятная легкость».
Прычына — неадпаведнасьць нормам бясьпекі. Ва ўсіх трох чаях недапушчальная наяўнасьць бактэрый групы кішачных палачак, а таксама перавышаны дапушчальны ўзровень утрыманьня цьвілі.
Паставіла расейскія чайныя напоі ў Беларусь кампанія «Санта Рытэйл». У продажы іх не павінна быць ужо з 2 жніўня, таксама нельга будзе ўвозіць гэтую гарбату ў краіну.