Японія ў сувязі з працягам расейскай ваеннай агрэсіі супарць Украіны вырашыла спыніць экспарт у Расею аўтамабіляў з рухавікамі, большымі за 1,9 літра, а таксама:
- гібрыдных аўтамабіляў, яхт, лякаматываў і чыгуначных складоў;
- аўтазамкоў, крэслаў, шын для грузавікоў;
- фарбавальнікаў;
- фота- і кінэматаграфічнага матэрыялу;
- воўны, бавоўны, ваты, трыкатажу і адзеньня;
- фанэры і драўнянай масы;
- цэмэнту, кафлі, каменю, асфальту;
- шкляных і некаторых сталёвых, медных, нікелевых, алюмініевых, сьвінцовых, цынкавых вырабаў.
Міністэрства зазначае, што сьпіс будзе ўдакладнены да 2 жніўня. З красавіка 2022 году Японія забараніла экспарт у Расею аўтамабіляў, даражэйшых за 6 мільёнаў ен (каля 43 тысяч даляраў).
Беларусь у гэтай пастанове ўраду Японіі ня згадваецца.