Японія выказала Расеі пратэст у сувязі з рашэньнем Масквы аб’явіць 3 верасьня днём перамогі над «мілітарысцкай Японіяй». На думку Токіё, гэта можа распаліць узаемны антаганізм, заявіў 26 чэрвеня галоўны сакратар кабінэта міністраў Японіі Мацуна Хіракадзу.
«Прыняцьце гэтага закону можа ня толькі распаліць антыяпонскія настроі сярод расейскага народу, але таксама можа прывесьці да антырасейскіх настрояў сярод японцаў», — сказаў на прэс-канфэрэнцыі Хіракадзу.
Ён назваў крок Масквы «вельмі сумным».
Паводле японскіх СМІ, на мінулым тыдні Расея перайменавала Дзень памяці 3 верасьня, які традыцыйна сьвяткуецца назаўтра пасьля капітуляцыі Японіі ў Другой сусьветнай вайне ў 1945 годзе — у Дзень перамогі над мілітарысцкай Японіяй.