Паводле інфармацыі ведамства, агулам за гэты пэрыяд падазраванымі па розных справах праходзілі 4695 замежнікаў. На долю беларусаў у гэтай статыстыцы прыпадае 5,9%, яны былі трэцяй паводле велічыні групай нацыянальных меншасьцяў, якіх падазраюць у парушэньні крымінальнага заканадаўства, пасьля ўкраінцаў (2288 выпадкаў, або 48,7%) і грузінаў (901 выпадак, або 19,2%). Далей ідуць расейцы (80, або 1,7%) і малдаване (22, або 0,47%).
«Структура зьдзейсьненых замежнікамі злачынстваў — у асноўным крадзяжы, кіраваньне ў нецьвярозым стане, а таксама захоўваньне наркотыкаў... За дзесяцігодзьдзе колькасьць замежнікаў, якіх падазраюць у зьдзяйсьненьні крымінальных злачынстваў, вырасла ў тры з паловай разы — з 3500 у 2013 годзе да 12 400 летась», — адзначае Галоўнае ўпраўленьне дзяржаўнай паліцыі Польшчы.
- Паводле травеньскіх падлікаў дасьледчага цэнтру BEROC, за два гады толькі ў Польшчу зь Беларусі выехалі 97–111,5 тысячы грамадзян.
- Як паведамілі раней Свабодзе ў польскай Управе па справах замежных грамадзян, з 2020 па сакавік 2023 году ў Польшчы выдалі 79 030 дазволаў на жыхарства для беларусаў. Сярод тых беларусаў, якія за тры гады пераехалі ў Польшчу на сталае месца жыхарства, большасьць складаюць людзі ва ўзросьце ад 18 да 34 гадоў.