Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кастрычніка ўдвая скароцяць бязмытныя ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы наземным транспартам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 1 кастрычніка ў Беларусі перагледзяць бязмытныя ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы праз наземныя межы.

Іх зьнізяць да 500 эўра і 25 кіляграм, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Цяперашнія ліміты — да 1000 эўра і да 31 кіляграма, іх увялі на ўзроўні Эўразійскага эканамічнага саюза ў красавіку 2022 году — да 1 кастрычніка, потым іх двойчы падаўжалі. Да гэтага ў Беларусі дзейнічалі абмежаваньні на ўзроўні 500 эўра і 25 кіляграм.

Калі перавысіць ліміты, трэба будзе заплаціць мыта ў памеры 30% ад кошту, але ня менш за 4 эўра за 1 кіляграм перавышэньня. Што тычыцца правозу цыгарэт, то, як і цяпер, так і ў красавіку, ліміт — 200 цыгарэт, або 50 цыгар (цыгарыл), або 250 грамаў тытуню (або гэтыя тавары ў асартымэнце агульнай вагой ня больш за 250 грам на аднаго паўналетняга). Абмежаваньні па алькаголю — 3 літры на аднаго паўналетняга.

Калі ляцець самалётам, тады бяспошлінныя ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы складаюць 10 000 эўра і 50 кіляграм.

Раней стала вядома, што з кастрычніка таксама перагледзяць бязмытныя ліміты на пасылкі з-за мяжы: іх скароцяць да 200 эўра за адну пасылку (цяпер ліміт складае 1000 эўра). Ліміт вагі на пасылку застанецца ранейшым — 31 кіляграм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG