Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі канцэрн Rheinmetall адкрые на захадзе Ўкраіны завод па вытворчасьці бранятэхнікі


Танк Panther
Танк Panther

Нямецкі збройны канцэрн Rheinmetall на працягу найбліжэйшых трох месяцаў адкрые на захадзе Ўкраіны завод па вытворчасьці бранятэхнікі, заявіў у інтэрвію CNN генэральны дырэктар кампаніі Армін Папэргер.

Акрамя вытворчасьці і рамонту танкаў, новае прадпрыемства, па словах Папэргера, зоймецца выпускам нямецкіх бронетранспартэраў Fuchs. На ўкраінскім заводзе Rheinmetall, як удакладнялі раней у канцэрне, змогуць вырабляць 400 танкаў у год.

На базе гэтага прадпрыемства нямецкія спэцыялісты таксама будуць навучаць украінцаў абслугоўваньню вырабленай на заводзе тэхнікі.

«Украінцы павінны дапамагчы сабе — калі ім заўсёды давядзецца чакаць, пакуль эўрапейцы або амэрыканцы дапамогуць ім на працягу наступных 10 або 20 гадоў... гэта немагчыма», — сказаў Папэргер.

Па словах кіраўніка Rheinmetall, часткова завод будзе знаходзіцца ва ўласнасьці ўкраінскага дзяржаўнага канцэрну «Укроборонпром». (У чэрвені 2023 году гэты канцэрн быў рэарганізаваны ў акцыянэрнае таварыства «Українська оборонна промисловість». — РС) Ён таксама адзначыў, што атрыманьне Ўкраінай большай колькасьці боепрыпасаў — прыярытэт важнейшы, чым вытворчасьць большай колькасьці танкаў.

Таму, дадаў Папэргер, Rheinmetall таксама павялічыць штогадовую вытворчасьць артылерыйскіх снарадаў са 100 тысяч да 600 тысяч у 2024 годзе, і большая іх частка будзе прызначаная для Ўкраіны. «Тэарэтычна Rheinmetall можа забясьпечыць 60% неабходных Украіне артылерыйскіх боепрыпасаў», — падкрэсьліў гендырэктар Rheinmetall.

Пра пляны збудаваць танкавы завод ва Ўкраіне кіраўнік нямецкага канцэрну паведаміў яшчэ ў сакавіку сёлета.

Паводле сакавіцкай заявы пабудова заводу будзе каштаваць прыкладна 200 млн эўра.

Тады Армін Папэргер казаў, што з дапамогай украінскіх сыстэм супрацьпаветранай абароны «нескладана» абараніць завод ад расейскіх атак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG