Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ падтрымала рэзалюцыю аб ліквідацыі юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнаньні. Чаму гэта важна


Рада Эўропы у Страсбуры. Архіўнае фота
Рада Эўропы у Страсбуры. Архіўнае фота

На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прайшло галасаваньне а б рэзалюцыі дэпутата парлямэнту Люксэмбургу Поля Галя. Пераважнай большасьцю галасоў рэзалюцыя была ўхваленая.

Паводле ацэнак Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), ад 200 тысяч да паўмільёна беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычныя рэпрэсіі пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

З гэтай нагоды Камітэт міграцыі, уцекачоў і перамешчаных асобаў ПАРЭ зьвярнуўся да дэпутата парлямэнту Люксэмбургу Поля Галя з просьбай падрыхтаваць справаздачу аб канкрэтных праблемах, зь якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнаньні. У сакавіку 2023 году прадстаўнік ПАРЭ наведваў Польшчу і Літву, каб пагутарыць зь беларускімі ўцекачамі, а таксама ўладамі гэтых краін.

Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, дэпутат зь Люксэмбургу Поль Галь
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, дэпутат зь Люксэмбургу Поль Галь

Аўтар дакладу «Спэцыфічныя выклікі, зь якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнаньні» Поль Галь прадставіў свой даклад 20 чэрвеня на сэсіі Асамблеі ў Страсбуры, дзе дакумэнт і быў зацьверджаны.

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр расказвае пра тое, якія праблемы былі акрэсьленыя ў дакладзе і якія будуць наступныя крокі.

«Увесь гэты працэс важны, таму што вельмі яскрава падкрэслівае беларусаў як спэцыфічную групу, дзеля якой трэба ствараць умовы — выдача гуманітарных візаў і стварэньне гуманітарных калідораў, паляпшэньне ўмоваў доступу да рынку працы і адукацыі, стварэньне асаблівых працэдураў легалізацыі», — адзначыла Крысьціна Рыхтэр.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што важна адрозьніваць беларусаў і рэжым, ад якога яны ўцяклі, і адзначаецца фундамэнтальная роля Сьвятланы Ціханоўскай і розных органаў, створаных дэмакратычнымі сіламі для задавальненьня патрэб сваіх суайчыньнікаў:

«Сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары 9 жніўня 2020 году ператварылі Беларусь у турму пад адкрытым небам».


Прызнаючы, што беларускі народ нельга атаясамліваць з рэжымам Лукашэнкі, Асамблея лічыць:

«Беларусы на эміграцыі не павінны зазнаваць дыскрымінацыйнае стаўленьне за ўдзел рэжыму ў вайне супраць Украіны».


Дакладчык дае наступныя рэкамэндацыі краінам-чальцам Рады Эўропы:

  • Беларусы, якія пакінулі сваю краіну пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, былі вымушаныя рабіць гэта ад страху перасьледу.
  • Гэтая прымусовая эміграцыя прывяла іх да таго, што яны сталі ахвярамі парушэньняў правоў чалавека ў прымаючых краінах, дзе яны знайшлі прытулак, часам як вымушанае наступства санкцый, уведзеных супраць рэжыму Лукашэнкі.
  • Хоць іх галоўнае жаданьне — вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь, чым больш праходзіць часу, тым больш аддаленай становіцца гэтая пэрспэктыва.
  • Ліквідацыя юрыдычных, адміністрацыйных і практычных перашкод, зь якімі яны сутыкаюцца, і аказаньне падтрымкі беларусам на эміграцыі павінна быць прыярытэтам для краінаў Рады Эўропы, таму што дэмакратычная і бясьпечная Беларусь зьяўляецца часткай вырашэньня праблемы бясьпекі ў Эўропе.
  • Нельга ігнараваць той факт, што дэмакратычныя сілы імкнуцца стварыць «новую Беларусь» у выгнаньні. Варта падтрымаць іх намаганьні аблягчыць праблемы, зь якімі сутыкаюцца суайчыньнікі.
  • У той жа час інтэграцыя беларусаў на эміграцыі ў грамадзтвах, якія іх прымаюць, застаецца важным фактарам, каб пазьбегнуць гетаізацыі і псыхалягічнага адчужэньня.
  • Гэты даклад прапануе прагматычныя і практычныя прапановы дзяржавам-чальцам, куды ўцякаюць рэпрэсаваныя беларусы, каб яны маглі весьці нармальнае жыцьцё, без усялякіх перашкод для ажыцьцяўленьня асноўных правоў.
  • Аўтар дакладу лічыць, што ўсе 46 дзяржаваў – сяброў Рады Эўропы павінны забясьпечваць эквівалентны, калі не ўніфікаваны, узровень абароны беларусаў у выгнаньні, дазваляючы ім інтэгравацца, захоўваючы і ўмацоўваючы пры гэтым іх нацыянальную ідэнтычнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG