«Мы, Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, БНМС „РАДА“ і Грамадзкі Балёнскі Камітэт, рашуча асуджаем нядаўні інцыдэнт на юрыдычным факультэце БДУ, дзе студэнта прымусілі зьняцца ў „пакаяльных відэа“. Гэты ўчынак — ня толькі парушэньне правоў і свабод студэнтаў, але і грубае парушэньне акадэмічных свабод», — гаворыцца ў заяве.
Прымушаючы здымацца на відэа, яго стваральнікі парушылі права студэнта на свабоднае выказваньне сваіх меркаваньняў.
«Ужыўшы гэтую прымусовую меру, Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт паставіў пад пагрозу акадэмічную свабоду студэнта, пазбавіўшы яго права на адкрытае абмеркаваньне і пошук ідэй, а таксама ўжыў зьневажальныя мэтады пакараньня».
Арганізацыі, што падпісалі зварот, падкрэсьлілі, што такая прымусовая мера парушае міжнародна прызнаныя стандарты ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтыя дакумэнты абараняюць правы на свабоду думкі, сумленьня, выражэньня і належную судовую працэдуру, усе зь якіх былі парушаны ў гэтым інцыдэнце.
Аўтары дакумэнту патрабуюць ад кіраўніцтва БДУ:
- Публічна прызнаць і прынесьці выбачэньні за парушэньне правоў студэнта і пакуты, выкліканыя навязваньнем «пакаяльнага відэа»;
- Адмяніць любыя меры пакараньня, накладзеныя на студэнта ў выніку прымусовага «пакаяльнага відэа»;
- Пераглядзець унівэрсытэцкія палітыку і працэдуры, каб пераканацца, што яны адпавядаюць міжнародна прызнаным стандартам правоў чалавека і абараняюць правы і свабоды ўсіх членаў унівэрсытэцкай супольнасьці.
Таксама аўтары звароту просяць міжнародныя арганізацыі і акадэмічныя інстытуты выступіць з салідарнасьцю і працаваць зь беларускімі студэнтамі і студэнткамі індывідуальна.