Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала ЭЗ закрыць усе межы зь Беларусьсю, пакінуўшы толькі шляхі для пасажырскіх перавозак


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Перад пасяджэньнем Эўрапейскай рады ў замежных справах 22 траўня, дзе будзе прымацца рашэньне аб новых санкцыях супраць Расеі, Сьвятлана Ціханоўская заклікала ЭЗ увесьці больш строгія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Яна прапанавала Эўразьвязу закрыць усе межы зь Беларусьсю, пакінуўшы толькі магчымасьць ажыцьцяўленьня пасажырскіх перавозак.

Акрамя таго, Ціханоўская заклікала патрабаваць вызваленьня палітвязьняў і ініцыяваць расьсьледаваньне злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасьці.

«Сябрам ЭЗ даўно трэба выкарыстоўваць сваё нацыянальнае заканадаўства, каб прыцягнуць да адказнасьці тых, хто ўчыняе гвалт супраць беларускага народа, па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі», — напсіала Ціханоўская ў твітэры.

Ціханоўская лічыць неабходным захаваць санкцыйны ціск на беларускі рэжым, «каб супрацьстаяць працягам злачынстваў».

Паводле яе, Лукашэнка «ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны і выкраданьні ўкраінскіх дзяцей як саўдзельнік Пуціна», ён таксама вінаваты «ў злачынствах супраць чалавечнасьці ў Беларусі». Яна дадала, што «любыя спробы ўлагодзіць рэжым або зьмякчыць ціск прывядуць да большай беспакаранасьці і прычыняць яшчэ больш пакут».

Яна ўпэўнена, што пытаньне з продажам беларускага калію «ня вырашыць праблему харчовай бясьпекі», але паўплывае на фінансаваньне «асабістага вайсковага фонду Лукашэнкі і катавальных турмаў у Беларусі».

Ціханоўская выказала надзею на салідарнасьць і рашучасьць з боку ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG