Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за красавік скараціліся на 130 млн даляраў


Нягледзячы на тое, што беларусы прадалі на $107,4 млн валюты больш, чым купілі.

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 траўня склалі 7,97 мільярда даляраў, за красавік яны зьнізіліся на 130,4 млн даляраў (1,6%), паведамляе Нацбанк Беларусі.

Тэндэнцыя да росту айчынных золатавалютных рэзэрваў, якая пачалася ў сакавіку, аказалася непрацяглай (у сакавіку яны павялічыліся адносна папярэдняга месяца на 329,1 млн даляраў, або 4,2%). З пачатку 2023 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі павялічыліся на 39 млн даляраў.

Інфармацыю пра бягучае разьмеркаваньне міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі Нацбанк перастаў публікаваць у пачатку ліпеня 2022 году. Па структуры яны складаюцца з замежнай валюты, манэтарнага золата, спэцыяльных правоў запазычаньня і некаторых іншых актываў.

Зацьверджаныя ў канцы 2022 году асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі прадугледжваюць зьніжэньне аб’ёму міжнародных рэзэрваў да 2024 году да 6 млрд даляраў.

Беларусы ў красавіку прадалі на 107,4 млн даляраў валюты больш, чым купілі

У красавіку фізычныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $107,4 млн больш, чым купілі, сьведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанку.

Агулам фізычныя асобы за красавік набылі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на 703,3 млн даляраў, прадалі — 810,7 млн даляраў, а з пачатку 2023 году (студзень–красавік) прадалі на 140,7 млн даляраў замежнай валюты больш, чым купілі.

Прадпрыемствы Беларусі ў красавіку таксама выступілі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты: яны прадалі на $184,3 млн валюты ў эквіваленце больш, чым купілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG