«Гэта вельмі малаімаверна, такая наша цяперашняя ацэнка», — сказала Эўрыл Хэйнс, яе цытуе «Голас Амэрыкі».
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін неаднаразова папярэджваў, што Масква гатова выкарыстоўваць свой ядзерны арсэнал для абароны сваёй «тэрытарыяльнай цэласнасьці».
- У лютым Пуцін абвясьціў, што Расея прыпыняе ўдзел у дамове СНУ-3, апошняй пакінутай дамове аб ядзерных узбраеньнях паміж ЗША і Расеяй, што абмяжоўвае колькасьць стратэгічных боегаловак, якія можа разьмясьціць кожны бок.
- Амэрыканскія афіцыйныя асобы на працягу некалькіх месяцаў заяўлялі, што ня бачаць прыкметаў таго, што Расея рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю, але пры гэтым падкрэсьлівалі, што захоўваюць пільнасьць.
- 25 сакавіка Пуцін заявіў, што Расея рыхтуецца разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Намесьнік дзяржсакратара Вэндзі Шэрман назвала гэтую заяву «яго спробай выкарыстаць гэтую пагрозу кантраляваным чынам».
- 3 траўня ў Маскве заявілі, што Ўкраіна спрабавала нанесьці ўдар бесьпілётнікамі па Крамлі і што гэта расцэньваюць як «сплянаваную тэрарыстычную акцыю і замах на прэзыдэнта Расеі» і прыгразілі дзеяньнямі ў адказ. У Кіеве адпрэчылі датычнасьць да атакі. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што словы Масквы пра «замах на Пуціна» трэба ўспрымаць зь вялікай доляй крытычнасьці.