Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы Дом адказаў на абвінавачаньні з боку Масквы ў датычнасьці ЗША да атакі дронаў на Крэмль


Джон Кірбі
Джон Кірбі

Каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі назваў абсурднымі абвінавачаньні ў датычнасьці Злучаных Штатаў да імавернай атакі бесьпілётніка на Крэмль 3 траўня.

Яго словы прагучалі пасьля таго, як 4 траўня прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў без прад’яўленьня якіх-небудзь доказаў, што менавіта ЗША стаяць за імавернай атакай бесьпілётнікаў, і выказаў меркаваньне, што ўкраінскі ўрад нібыта выконвае рашэньні, прынятыя ў Вашынгтоне.

«Спробы адхрысьціцца ад гэтага як у Кіеве, так і ў Вашынгтоне, вядома, зусім сьмешныя. Мы выдатна ведаем, што рашэньні аб такіх дзеяньнях, аб такіх тэрактах прымаюцца ня ў Кіеве, а ў Вашынгтоне», — сказаў Пяскоў.

Ён таксама заявіў, што Масква разглядае розныя варыянты адказу на імаверную атаку, але не ўдакладніў, якімі яны могуць быць.

Трэцяга траўня расейскія ўлады абвінавацілі Кіеў у начным нападзе дронаў на Крэмль, а сьпікер прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Масква расцэньвае гэтую атаку як «сплянаваную тэрарыстычную акцыю і замах на прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі».

Прадстаўнікі Офіса прэзыдэнта Ўкраіны і сам Уладзімір Зяленскі настойваюць, што Кіеў не датычны да здарэньня і «ваюе на сваёй тэрыторыі».

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што бачыў паведамленьні з Масквы пра нібыта атаку бесьпілётнікаў на Крэмль. Кіраўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства сказаў, што «ніякім чынам ня можа іх пацьвердзіць».

Між тым амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны заявіў, што Расея, верагодна, сама зладзіла атаку на Крэмль, «імкнучыся давесьці вайну да расейскай унутранай аўдыторыі і стварыць умовы для большай мабілізацыі грамадзтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG