Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская ракета С-300 разбурыла музэй на Харкаўшчыне, ёсьць ахвяры


Горад Купянск Харкаўскай вобласьці. Архіўнае фота
Горад Купянск Харкаўскай вобласьці. Архіўнае фота

Ракета трапіла ў краязнаўчы музэй.

Кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак паведаміў аб удары расейскіх войскаў па горадзе Купянск у Харкаўскай вобласьці.

Па ягоных дадзеных, удар быў нанесены ракетамі С-300.

«Трапілі ў музэй. Пад заваламі ёсьць людзі», — дадаў Ярмак.

Адзін чалавек загінуў і 10 чалавек паранены ў выніку расейскага ўдару ракетамі С-300 па цэнтры Купянску ў Харкаўскай вобласьці.

Паводле дадзеных кіраўніка Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алега Сінягубава, у выніку нападу трох чалавек шпіталізавалі, сем атрымалі лёгкія пашкоджаньні, двое застаюцца пад заваламі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб гібелі супрацоўніцы краязнаўчага музэю, у які ўпала ракета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG