Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі краіну Эўропы, дзе забілі найбольш журналістаў


Надпіс па-ангельску: Перастаньце забіваць журналістаў
Надпіс па-ангельску: Перастаньце забіваць журналістаў

Расея застаецца лідэрам у Эўропе па колькасьці журналістаў, забітых пры выкананьні службовых абавязкаў або з прычыны прафэсійнай дзейнасьці, вынікае са справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», апублікаванай у пятніцу, 7 красавіка, у Бэрліне.

Як зазначаецца ў дакумэнце, які цытуе DW, у Расеі сыстэматычныя нападкі на свабоду прэсы ўзмацніліся яшчэ ў 2001 годзе, ахвярамі насільля ў гэтай краіне сталі ня менш як 37 работнікаў СМІ.

Праваабаронцы назвалі вайну Расеі супраць Украіны адной з прычын вялікай колькасьці ахвяр сярод журналістаў ва Ўкраіне. Там за мінулыя два дзесяцігодзьдзі былі забітыя 20 работнікаў СМІ, у тым ліку восем — пасьля пачатку расейскага ўварваньня.

Агулам ва ўсім сьвеце за апошнія 20 гадоў загінулі праз сваю прафэсійную дзейнасьць 1657 журналістаў — яны сталі ахвярамі забойстваў, заказных забойстваў, нападаў у гарачых пунктах або памерлі ў выніку цяжкіх раненьняў. Лідэр па колькасьці забітых журналістаў — Ірак (300 чалавек). Другое месца займае Сырыя (280), за ёй ідуць Афганістан, Емэн, Палестынская аўтаномія і Самалі.

Беларусь, паводле арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», была самай небясьпечнай краінай Эўропы для журналістаў да ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. У рэйтынгу свабоды СМІ Беларусь на 153 месцы са 180. За кратамі ў Беларусі амаль 40 журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG