Гэты дзень у гісторыі
1889 — афіцыйнае адкрыцьцё Эйфэлевай вежы.
1940 — дванаццатай савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР
1966 — у СССР ажыцьцёўлены пасьпяховы запуск першага ў сьвеце штучнага спадарожніка Месяца.
1967 — пасьля рашэньня Францыі аб выхадзе з вайсковай арганізацыі NATO штаб-кватэра Альянсу пераведзеная з Парыжу ў сталіцу Бэльгіі Брусэль.
1991 — На пазачарговай нарадзе кіраўніцтва арганізацыі краінаў Варшаўскай дамовы прынятае рашэньне аб скасаваньні вайсковых структураў гэтай арганізацыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1596 — Рэнэ Дэкарт, францускі філёзаф і матэматык.
1685 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.
1732 — Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.
1839 — Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і падарожнік, паходзіў зь беларускага шляхецкага роду.
1926 — Джон Фаўлз, ангельскі раманіст і эсэіст.
1952 — Алег Мінкін, беларускі паэт і перакладчык.
У памяці
1727 — Ісаак Ньютан, вялікі ангельскі навуковец.
1785 — Антоні Тызэнгаўз, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэцэнат. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.
2019 — Натальля Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
2020 — Віктар Дашкевіч, заслужаны артыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў тэатру «Лялька» ў Віцебску, першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі.