Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі паветраныя ўдары на ўсходзе Сырыі ў адказ на атаку дрона


Міністар абароны ЗША Лойд Осьцін
Міністар абароны ЗША Лойд Осьцін

Удары зробленыя ў адказ на атаку дрона на базу ЗША ў Сырыі, падчас якой загінуў амэрыканскі падрадчык, а пяць амэрыканскіх вайскоўцаў былі параненыя.

ЗША нанесьлі паветраныя ўдары ва Ўсходняй Сырыі па цэлях, зьвязаных з Іранам, у адказ на гібель амэрыканскага падрадчыка, паведаміў Пэнтагон.

Раней у пятніцу амэрыканскі падрадчык загінуў, а пяць амэрыканскіх вайскоўцаў і яшчэ адзін амэрыканскі падрадчык былі параненыя, пасьля таго як бесьпілётнік-камікадзэ нанёс удар па аб’екце тэхнічнага абслугоўваньня на базе кааліцыі ў раёне гораду Эль-Хасака на паўночным усходзе Сырыі прыкладна ў 13:38 (мясцовы час).

Пэнтагон заявіў, што, паводле ацэнак выведніцкай супольнасьці, бесьпілётнік быў іранскага паходжаньня.

«Па ўказаньні прэзыдэнта Байдэна, я ўпаўнаважыў сілы Цэнтральнага камандаваньня ЗША нанесьці высокадакладныя ўдары на ўсходзе Сырыі па абʼектах, якія выкарыстоўваюцца групамі, зьвязанымі з іранскім Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, заявіў міністар абароны ЗША Лойд Осьцін. — Паветраныя ўдары былі нанесеныя ў адказ на сёньняшнюю атаку і сэрыю нядаўніх нападаў супраць сілаў Кааліцыі ў Сырыі, якія былі ажыцьцёўленыя групоўкамі, зьвязанымі з Корпусам».

Гэтыя высокадакладныя ўдары накіраваныя на абарону амэрыканскага пэрсаналу, адзначылі ў Пэнтагоне.

«Злучаныя Штаты распачалі суразьмерныя і прадуманыя дзеяньні, накіраваныя на абмежаваньне рызыкі эскаляцыі і мінімізацыю страт», — гаворыцца ў заяве.

«Як дакладна даваў зразумець прэзыдэнт Байдэн, мы прымем усе неабходныя захады для абароны нашых людзей, і мы заўсёды будзем адказваць, выбіраючы час і месца на сваю думку, — заявіў Остын. — Ніводная групоўка ня будзе наносіць удары па нашых войсках беспакарана».

«Нашы намеры зь сямʼёй і калегамі забітага падрадчыка і з тымі, хто быў паранены ў выніку сёньняшняй атакі», — заявіў міністар.

Двум параненым вайскоўцам была аказана мэдыцынская дапамога на месцы, яшчэ трох вайскоўцаў і другога падрадчыка эвакуавалі ў мэдыцынскія ўстановы кааліцыі ў Іраку, паведаміў Пэнтагон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG