Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Турэччыне і Сырыі перавысіла 46 тысяч чалавек


Турэччына пасьля землятрусу 7 лютага, 2023
Турэччына пасьля землятрусу 7 лютага, 2023

Дзясяткі тысяч людзей параненыя, мільёны засталіся бяз даху над галавой. Ратавальнікі працягваюць разьбіраць завалы.

Колькасьць загінулых ад разбуральнага землятрусу ў Турэччыне і Сырыі на ранак 20 лютага дасягнула 46 тысяч чалавек, паведамляе Reuters.

Колькасьць ахвяраў ў Турэччыне ўзрасла да 41 020 чалавек, паведамляе AFAD, і чакаецца, што лічба будзе расьці. Паведамляецца, што каля 385 000 кватэр у краіне былі разбураны або сур’ёзна пашкоджаны. Ратавальнікі працягваюць разьбіраць завалы.

Сярод тых, хто выжыў у выніку землятрусу 6 лютага ў Турэччыне і Сырыі каля 356 000 цяжарных жанчын. Усе яны маюць абмежаваны доступ да паслуг рэпрадуктыўнага здароўя, паведаміў Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA).

  • Землятрус магнітудай 7,8 на паўднёвым усходзе Турэччыны і ў паўночна-заходняй Сырыі адбыўся ў ноч на 6 лютага ў выніку сутыкненьня Арабійскай пліты з Усходне-Эўрапейскай плятформай. Яшчэ адзін землятрус, магнітудай 7,7, адбыўся ў цэнтральнай частцы Турэччыны ў той жа дзень. У краіне да 12 лютага абвешчаная нацыянальная жалоба.
  • Тысячы жыхароў пацярпелых гарадоў засталіся без жытла, разбураныя тысячы будынкаў, у тым ліку шпіталі, школы і шматкватэрныя дамы.
  • Больш за 12 000 ратавальнікаў са службаў па надзвычайных сытуацыях і 9000 вайскоўцаў занятыя на расчыстцы завалаў і пошуку тых, хто выжыў і хто загінуў.
  • Выратавальныя каманды і мэдыкі прыбылі ў Турэччыну і Сырыю з 70 краінаў. ААН выдзеліла 25 мільёнаў даляраў са свайго надзвычайнага фонду на аказаньне тэрміновай гуманітарнай дапамогі пацярпелым у Турэччыне і Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG