Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гомельскага хірурга Аляксея Дужага завялі крымінальную справу


Аляксей Дужы. Архіўнае фота
Аляксей Дужы. Архіўнае фота

Раней яго затрымалі на працоўным месцы і асудзілі на 15 сутак.

Аляксей Дужы — плястычны хірург, якога затрымалі 14 лютага 2023 года проста на працоўным месцы. Пасьля адміністрацыйнага арышту ён ня выйшаў на волю.

На яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), паведамляе «Вясна».

Аляксея ўтрымліваюць у менскім ізалятары на Акрэсьціна.

15 лютага тэлеграм-канал беларускіх мэдыкаў «Белыя халаты» напісаў, што Аляксей Дужы знаходзіцца ў Менску ў турме ў завулку Акрэсьціна і што да яго не пускаюць адваката.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG