Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Шольц: Пуцін павінен вывесьці войскі. Гэта аснова для перамоваў


Олаф Шольц
Олаф Шольц

Адказнасьць за вайну ва Ўкраіне ляжыць на прэзыдэнце Расеі Пуціне, і менавіта ён можа зрабіць крокі, якія пакладуць ёй канец.

Аб гэтым заявіў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у інтэрвію тэлекампаніі CNN.

«На мой погляд, неабходна, каб Пуцін разумеў, што ён не дасягне посьпеху са сваім уварваньнем і сваёй імпэрыялістычнай агрэсіяй, і што ён павінен вывесьці войскі. Гэта аснова для перамоваў», — сказаў ён у інтэрвію тэлевядучаму Фарыду Закарыі, якое выйшла ў эфір у нядзелю. Шольц днямі наведаў Вашынгтон, дзе правёў перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзьвярыма, вядома, што абмяркоўвалася дапамога Ўкраіне.

Аб тым, да якой мяжы павінны быць адведзены войскі, Шольц не сказаў. Кіеў настойвае на тым, што расейскія вайскоўцы павінны пакінуць усю міжнародна прызнаную тэрыторыю Ўкраіны, уключаючы анэксаваны Крым. Па словах канцлера, вайна цяпер у стадыі «пата», і канфлікт, які працягваецца, наносіць Украіне велізарную шкоду. Шольц, аднак, заявіў, што Захад не будзе прымушаць Украіну ісьці на непрымальныя для яе кампрамісы і працягне «падтрымліваць Украіну фінансавай, гуманітарнай дапамогай, а таксама зброяй». У сувязі з гэтым Шольц падкрэсьліў, што Нямеччына будзе нарошчваць уласную вытворчасьць узбраеньняў, а расходы на абарону вырастуць да 2 працэнтаў ВУП.

Гаворачы аб магчымых пастаўках узбраеньняў Расеі з Кітая, германскі канцлер адзначыў, што ўлады КНР давалі запэўніваньні, што такіх паставак ня будзе. Калі ж Пэкін усё ж зьменіць сваю пазыцыю, гэта будзе мець для яго наступствы. Паводле слоў Шольца, ён тым ня менш настроены «аптымістычна». На прэс-канфэрэнцыі з Шольцам у нядзелю кіраўніца Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляйен адзначыла, што ў ЭЗ няма зьвестак аб пастаўках Расеі зброі з Кітая.

Канцлер таксама заявіў, што краіны Захаду пасьля завяршэньня вайны гатовы даць Украіне нейкія гарантыі бясьпекі, аднак не прывёў падрабязнасьцей.

Шольц зазначыў, што Нямеччына за мінулы з пачатку вайны год стала фактычна незалежнай ад паставак газу, нафты і вугалю з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG