Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выракі чатыром фігурантам «Рэвалюцыйнага дзеяньня» крыху скарацілі пасьля разгляду апэляцыі


Архіўнае фота. Падчас разгляду справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня». Менск, 6 верасьня 2022
Архіўнае фота. Падчас разгляду справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня». Менск, 6 верасьня 2022

6 верасьня праваабаронцу Марфу Рабкову асудзілі на 15 гадоў калёніі, іншыя фігуранты справы атрымалі тэрміны ад 5 да 17 гадоў турмы.

28 лютага Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу ў справе каардынатаркі валянтэрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязьняў, асуджаных у так званай справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня».

Судовая калегія пад старшынствам судзьдзі Аляксея Рыбакова пакінула без задавальненьня скаргі шасьці фігурантаў, а тэрміны вясноўцам Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку, а таксама актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду і Аляксандру Францкевічу скараціла на тры месяцы. Прысуд набыў моц, і палітвязьняў хутка этапуюць у калёніі, паведамляе «Вясна».

З улікам апэляцыі вырак склаў:

  • Марфе (Марыі) Рабковай — 14 гадоў 9 месяцаў;
  • Аляксандру Францкевічу — 16 гадоў 9 месяцаў;
  • Акіхіру Гаеўскаму-Ханада — 15 гадоў 9 месяцаў;
  • Аляксею Галаўко — 12 гадоў;
  • Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Аляксандру Казлянку — па 6 гадоў;
  • Андрэю Чапюку — 5 гадоў 9 месяцаў;
  • Андрэю Марачу і Данілу Чулю — па 5 гадоў.

Акрамя гэтага, ім прысудзілі вялізныя штрафы. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

ЗША, Эўразьвяз і АБСЭ асудзілі суровыя выракі Марфе Рабковай і астатнім дзевяці палітвязьням.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG