Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначылі дату разгляду апэляцыйнай скаргі палітзьняволенай Дар’і Лосік


Дарʼя Лосік, архіўнае фота
Дарʼя Лосік, архіўнае фота

Апэляцыйную скаргу Дарʼі Лосік разгледзяць 21 сакавіка, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Дар’ю пакаралі 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму (паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу) за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка, у якім яна, паводле абвінавачаньня, «пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч.

Да разгляду апэляцыйнай скаргі яе перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6.

У няволі на Дар’ю чыняць ціск — вагу пасылак залічваюць у агульную вагу перадач, а таксама блякуюць ліставаньне.

Увесь час папярэдняга зьняволеньня свайго мужа і пасьля прысуду яму Дарʼя рэгулярна езьдзіла ў турму, дзе ўтрымлівалі Ігара, вазіла яму перадачы, праяжджаючы дзеля гэтага сотні кілямэтраў штотыдзень.

У Ігара і Дар’і Лосікаў ёсьць 4-гадовая дачка Паўлінка, якую цяпер даглядаюць бацькі палітзьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG