26 сьнежня пачынаецца суд над Аляксандрам Аполькам — дырэктарам сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык». Яму інкрымінуецца «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Працэс будзе ўзначальваць судзьдзя Іна Сівец, даведаліся праваабаронцы.
Апольку затрымалі ў жніўні. На так званым «пакаяльным відэа» яго прымусілі назваць свой заробак, а праўладныя тэлеграм-каналы ў сваім традыцыйным прыніжальным стылі назвалі мужчыну «незадаволеным буржуем».
«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпэрмаркетаў, якая складаецца зь пяці крамаў у чатырох гарадах Беларусі — Менску, Берасьці, Горадні і Віцебску.
Форум