Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст «Трыбуны» Аляксандар Івулін выйшаў на волю


Аляксандар Івулін
Аляксандар Івулін

Аляксандра Івуліна вызвалілі 17 лютага. Ён ужо пакінуў Беларусь.

Палітзьняволены спартовы журналіст Аляксандар Івулін выйшаў на волю, паведаміў спартовы сайт Tribuna.com.

Пасьля вызваленьня Івулін апублікаваў пост у Instagram, у якім, сярод іншага, падзякаваў беларусам за падтрымку.

«Людзі не расстаюцца назаўсёды. Усе гэтыя 624 дні, пакуль мы не бачыліся, вам было нашмат складаней, чым мне. Вас палохала невядомасьць. Вы ня ведалі, як я і што са мной. Ня ведалі, як мне дапамагчы. Пры гэтым рабілі ўсё магчымае, каб па тым боку плоту мне жылося крыху прасьцей. Рабілі так шмат, што я пакуль не магу ўсьвядоміць увесь маштаб.

Соры, пішу гэты тэкст, і натуральна трасуцца рукі, а да вачэй падыходзіць кандэнсат. Гэта ўсё праз вас, неймаверныя беларусы!

Нізкі паклон усім і кожнаму за салідарнасьць і падтрымку. Гэта вельмі каштоўна. Гэта не забываецца.

Зусім хутка ўбачымся і пабалбочам», — напісаў Івулін.

Як паведамляе Tribuna.com Беларусь, Аляксандра Івуліна вызвалілі 17 лютага. Ён ужо пакінуў Беларусь.

  • Стваральнiка канала «ЧестнОК» i футбалiста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна затрымалі 3 чэрвеня 2021 году ў ягонай кватэры. Ён адседзеў 30 дзён адміністрацыйнага арышту, а пасьля стаў фігурантам крымінальнай справы.
  • 19 студзеня 2022 году Аляксандра Івуліна асудзілі на 2 гады калёніі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК). «Менсктранс» выставіў Аляксандру Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў нібыта за шкоду ад спыненьня руху падчас акцыяў пратэсту.
  • Віны Івулін не прызнаў, заявіў, што дарог не перакрываў, а тым больш не займаўся арганізацыяй акцыяў.
  • З 12 лютага 2022 году Аляксандра Івуліна трымалі у Баранавіцкім СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG