Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне страйкуюць работнікі аэрапортаў, адмянілі 2340 рэйсаў


Самалёты кампаніі Lufthansa Гамбург (архіўнае фота)
Самалёты кампаніі Lufthansa Гамбург (архіўнае фота)

Ад маштабнага страйку па ўсёй краіне цярпяць амаль 300 тысяч пасажыраў.

У Нямеччыне 17 лютага пачаўся страйк супрацоўнікаў аэрапортаў, які прывёў да маштабнага паралічу авіязносін у краіне, піша DW.

Cтрайк пачаўся ўначы ў аэрапорце Гановера — адзіным зь сямі аэрапортаў, якія ўдзельнічаюць у канфлікце, якому дазволена працаваць ноччу. Паводле прафсаюзу Ver.di, гановэрскі аэрапорт фактычна спыніў працу. Арганізатары забастоўкі хочуць спыніць выкананьне ўсіх рэйсаў у аэрапортах Франкфурта-на-Майне, Мюнхэну, Штутгарту, Брэмэну, Гамбургу і Дортмунду.

Паводле ацэнак асацыяцыі аэрапортаў ADV, праз адмену 2340 рэйсаў пацярпяць амаль 300 тысяч пасажыраў. У прафсаюзе назвалі тое, што адбываецца, беспрэцэдэнтным абвастрэньнем працоўнага канфлікту. Толькі авіякампанія Lufthansa была вымушаная адмяніць каля 1300 рэйсаў.

Працоўныя дзяржаўнага сэктару Нямеччыны зараз бастуюць ня толькі ў аэрапортах, спрабуючы палепшыць умовы працы. На 17 лютага заплянаваныя масавыя акцыі супрацоўнікаў у падтрымку сваіх патрабаваньняў.

Ver.di патрабуе павелічэньня заробку на 10,5 працэнта і аднаразовай выплаты ў памеры 500 эўра для сваіх 2,5 мільёна членаў. Тэрмін працоўнай дамовы павінен складаць 12 месяцаў. Працадаўцы адмаўляюцца ад гэтых патрабаваньняў. Наступны раўнд перамоваў заплянаваны на 22-23 лютага ў Патсдаме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG