Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўчанка анансаваў новыя рэйсы ў Расею, тым часам як авіякампаніі сьвету іх скарачаюць празь небясьпеку палётаў


Раман Галоўчанка. Архіўнае фота
Раман Галоўчанка. Архіўнае фота

Пасьля крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады і зь іх.

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў, што Беларусь плянуе набыць новыя самалёты і расшырыць геаграфію палётаў у Расею.

«Попыт ёсьць. Мы прадоўжым разьвіваць кітайскі кірунак, ён вельмі запатрабаваны. У распрацоўцы яшчэ адзін рэйс на Кітай, плянуем запусьціць таксама рэйс у Аман — гэта будзе ў асноўным турыстычны маршрут. Мяркую, будзем адкрываць новыя рэйсы і ў Расею ў новыя гарады, асабліва з надыходам цёплага сэзону», — сказаў Раман Галоўчанка ў інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню.

На пытаньне, ці зьявяцца новыя самалёты ў авіяпарку, беларускі прэм’ер адказаў:

«Зьявяцца. Упэўнены, што ў наступным годзе вы іх пабачыце».


Пасьля крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады і зь іх.

Тым часам беларуская авіякампанія Belavia працягвае ажыцьцяўляць рэйсы ў расейскія гарады, у якія замежныя авіякампаніі скасавалі або абмежавалі палёты. На сайце авіякампаніі Belavia па-ранейшаму прапануюць для продажу квіткі ў шэраг гарадоў Расеі — Маскву, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Жукоўскі, Казань, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Самару, Уфу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG