Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы набралі крэдытаў на рэкордную суму ў 17 мільярдаў рублёў


Крама ў Менску
Крама ў Менску

Адначасова ў 2022 годзе аб’ём спажывецкіх крэдытаў скараціўся на 0,3 млрд рублёў. Галоўная прычына — рост цэнаў на спажывецкія тавары.

Запазычанасць беларусаў у крэдытах наблізілася да рэкордных 17 мільярдаў рублёў. Насельніцтва актыўна нарошчвае даўгі, нягледзячы на няпростыя эканамічныя ўмовы. З чым гэта зьвязана, сайту Zerkalo.io расказаў эканаміст, навуковы супрацоўнік BEROC (Кіеў) Алег Мазоль.

Паводле зьвестак Нацбанку Беларусі, у 2022 годзе запазычанасьць фізычных асоб па крэдытах у нацыянальнай валюце вырасла на 0,5 млрд рублёў (3,1%) — да 17 млрд рублёў. У структуры крэдытаў фізычных асоб вылучаюцца два асноўныя віды: спажывецкія і на нерухомасьць.

Пры гэтым у 2022 годзе аб’ём спажывецкіх крэдытаў скараціўся на 0,3 млрд рублёў, што сьведчыць аб пэўным спадзе спажывецкай актыўнасьці. Галоўная прычына — рост цэнаў на спажывецкія тавары працяглага карыстаньня.

Другім фактарам, які паўплываў на зьніжэньне спажывецкай актыўнасьці насельніцтва, стала скарачэньне рэальных наяўных даходаў людзей на 3,7 працэнта. А трэці фактар — зьніжэньне долі высокааплатных работнікаў у сувязі з эміграцыяй найбольш прадуктыўнай часткі насельніцтва: супрацоўнікаў ІТ-кампаній, топ-мэнэджараў заходніх кампаній.

У той жа час пазытыўная дынаміка рынку крэдытаваньня фізычных асоб захоўваецца за кошт крэдытаў на набыцьцё і будаўніцтва жыльля. Абʼём крэдытаў у нацвалюце на гэтыя мэты ў 2022 годзе вырас на 0,8 млрд рублёў.

Асноўнай прычынай захаваньня станоўчай дынамікі крэдытаваньня на набыцьцё жыльля стала пашырэньне будаўніцтва жыльля зь дзяржаўнай падтрымкай. Гэта адбылося, нягледзячы на агульнае зьніжэньне колькасьці ўведзенага ў эксплюатацыю жыльля ў 2022 годзе на 3,7 працэнта і росту кошту новых крэдытаў на 1,7 працэнта, кажа Алег Мазоль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG