Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкая кампанія адмовілася абслугоўваць самалёты зь Беларусі, Ірану і Расеі


Boeing 737-800 авіякампаніі Белавія ў маскоўскім аэрапорце, архіўнае фота
Boeing 737-800 авіякампаніі Белавія ў маскоўскім аэрапорце, архіўнае фота

Цяпер «Белавія» ня зможа скарыстацца паслугамі турэцкай кампаніі па рамонце і запраўцы сваіх самалётаў, вырабленых у Эўропе і ЗША.

Кампанія Havaş, якая зьяўляецца даччынай кампаніяй TAV Airports, найбуйнейшага ў Турэччыне пастаўшчыка паслуг наземнага абслугоўваньня ў аэрапортах, папярэдзіла, што ня будзе абслугоўваць самалёты з Расеі, Беларусі і Ірану амэрыканскай і эўрапейскай вытворчасьці, у прыватнасьці, Boeing і Airbus. Пра гэта паведаміла турэцкае профільнае выданьне Haber Aero.

«Загад аб часовай адмове ў абслугоўваньні тычыцца тэхнічнага абслугоўваньня самалётаў, якія накіроўваюцца з Расеі і Беларусі і аснашчаныя больш чым на 25% дэталямі амэрыканскай вытворчасьці», — сказаў прэзыдэнт Havaş Мэтэ Варна.

Таксама туркі ня будуць запраўляць такія самалёты. Агулам пад абмежаваньні трапляюць больш за 170 самалётаў, у асноўным расейскіх, але сем з іх — беларускія, а чатыры — іранскія.

З авіякампаній — расейскі флягманскі перавозчык «Аэрафлот», грузавая авіякампанія AirBridgeCargo, Azur Air, I Fly, Pegas Fly, «Победа», «Россия», S7, Utair, Ural Airlines, Red Wings, Nordwind, Yamal. Зь беларускіх — Belavia, з Ірану — Iran Air і Mahan Airlines.

У лісьце Havaş таксама бізнэс-джэты Boeing 787 Dreamliner і Gulfstream G650, якія належаць расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу.

Самалёты трапляюць пад абмежаваньні Міністэрства гандлю ЗША, уведзеныя вясной 2022 году ў адказ на вайну, пачатую Расеяй супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG