Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан эвакуюе супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Іране пасьля ўзброенага нападу на яе


Азэрбайджанская амбасада ў Тэгеране
Азэрбайджанская амбасада ў Тэгеране

Азэрбайджанскія ўлады наўпрост абвінавацілі ў нападзе Іран.

Адзін супрацоўнік службы бясьпекі застрэлены і двое ахоўнікаў параненыя, калі нападнік, узброены аўтаматам Калашнікава, уварваўся ў амбасаду Азэрбайджану ў сталіцы Ірану Тэгеране. Трагічны інцыдэнт адбыўся 27 студзеня.

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў назваў гэты напад «тэрарыстычным актам», а Баку афіцыйна абвясьціў аб эвакуацыі амбасады, абвінаваціўшы ў інцыдэнце Іран.

«Зламысьнік прарваўся праз пост аховы, забіўшы начальніка аховы з аўтамата Калашнікава», — паведамілі ў МЗС Азэрбайджану.

Іранская дзяржаўная тэлевізія цытуе начальніка паліцыі Тэгерану Хасэйна Рахімі, які заявіў, што нападнік арыштаваны і што ў яго «асабістыя і сямейныя праблемы». Рахімі сказаў, што нападнік увайшоў у амбасаду з двума дзецьмі. Аднак на апублікаваных у Азэрбайджане запісах з камэр назіраньня ўнутры амбасады відаць, як стралок уваходзіць у будынак сам.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Ірану Насэр Канаані заявіў, што Тэгеран рашуча асуджае напад, яго расьсьледуюць з «высокім прыярытэтам і дэлікатнасьцю».

Прэс-сакратар МЗС Азэрбайджану Айсан Хаджызада заявіў мясцовым СМІ, што «ўся адказнасьць за напад ляжыць на Іране», паколькі нядаўняя антыазэрбайджанская кампанія ў іранскіх СМІ «падбадзёрыла напад».

«Апошні крывавы тэрарыстычны акт, на жаль, дэманструе сур’ёзныя наступствы ненаданьня неабходнай увагі нашым пастаянным заклікам у гэтай сувязі», — гаворыцца ў заяве МЗС Азэрбайджану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG