Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бесьпілётнікі атакавалі цэнтар вытворчасьці дронаў у Іране


Выбух на заводзе зброі ў Іране
Выбух на заводзе зброі ў Іране

Атака адбылася на горад Ісфахан.

Міністэрства абароны Ірану пацьвердзіла атаку бесьпілётнікаў на цэнтар вытворчасьці боепрыпасаў у Ісфахане. У ведамстве заявілі, што адзін з дронаў зьбіла СПА, а два іншыя «трапілі ў абарончыя пасткі» і былі зьнішчаныя.

Улады ў Іране абяцаюць разабрацца з тым, хто атакаваў завод і назваць вінаватых шырокай грамадзкасьці. Міністэрства абароны таксама заявіла, што гэтая «няўдалая» атака бесьпілётніка не прынесла ахвяр і нанесла «нязначныя пашкоджаньні» даху ў цэху.

Побач з Ісфаханам знаходзіцца завод па вытворчасьці дронаў-камікадзэ Shahed 131/136.

Тэлеграм-каналы Ісфахану пішуць, што гукі выбухаў было чуваць за кілямэтры ад заводу.

Як пішуць іранскія СМІ, начная атака адбылася таксама на завод па вытворчасьці маторных аліваў у Шахід-Салімі, авіябазу ў Дызфуле, вайсковыя часткі, адбыліся пажары ў некаторых іншых гарадах.

Іран пастаўляе дроны «Shahed 131/136» Расеі, дапамагаючы ёй атакаваць украінскія гарады, цывільныя і энэргетычныя аб’екты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG