Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэгеране напалі на амбасаду Азэрбайджану, загінуў кіраўнік службы бясьпекі


Сьцяг Ірана
Сьцяг Ірана

Злачынец абстраляў пост аховы пасольства з аўтамата Калашнікава, яго затрымала паліцыя.

У Тэгеране ўчынены ўзброены напад на амбасаду Азэрбайджана. Забілі кіраўніка службы бясьпекі дыпляматычнай місіі, яшчэ двое ахоўнікаў параненыя, пра гэта 27 студзеня паведаміла прэсавая служба МЗС Азэрбайджана.

Паводле дадзеных ведамства, напад адбыўся каля васьмі раніцы 27 студзеня. Злачынец абстраляў пост аховы пасольства з аўтамата Калашнікава.

Начальнік паліцыі Тэгерана Сардар Хасейн Рахімі паведаміў аб затрыманьні злачынца.

Паводле інфармацыі агенцтва Tasnim, узброены мужчына ўвайшоў у будынак пасольства з двума дзецьмі. Пасьля затрыманьня ён заявіў, што матывам нападу былі асабістыя і сямейныя праблемы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG