Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зацьвердзіў пакет дапамогі Ўкраіне на 2023 год у памеры 18 мільярдаў эўра


Эўрапейскі парлямэнт
Эўрапейскі парлямэнт

Ужо на гэтым тыдні Ўкраіна атрымае першыя 3 мільярды эўра дапамогі ад Эўразьвязу на 2023 год.

На гэтым тыдні Ўкраіна атрымае першы транш пакета макрафінансавай дапамогі Эўразьвязу ў памеры трох мільярдаў эўра, паведаміў віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.

Дапамога прызначаная для фінансаваньня неадкладных патрэб і аднаўленьня крытычна важнай інфраструктуры.

«Маю гонар падпісаць ад імя ЭЗ Мэмарандум аб узаемаразуменьні аб прадастаўленьні Ўкраіне фінансаваньня ў 2023 годзе — да 18 мільярдаў эўра ў выглядзе крэдытаў. Першы плацёж у тры мільярды паступіць на гэтым тыдні. Гэта дапаможа Ўкраіне пакрыць самыя неадкладныя патрэбы, маючы стабільны прыток сродкаў на працягу году», — напісаў Дамброўскіс у Twitter.

Пакет дапамогі Ўкраіне на 2023 год у памеры 18 мільярдаў эўра — крэдыты зь дзесяцігадовай адтэрміноўкай. Яны прызначаныя, сярод іншага, для фінансаваньня неадкладных патрэб Украіны і аднаўленьня крытычна важнай інфраструктуры.

Кіраўнік Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у кастрычніку заявіла, што Ўкраіне неабходна хуткае аднаўленьне. Паводле яе слоў, Расея наўмысна атакуе цывільную інфраструктуру, каб пазбавіць украінцаў вады, электрычнасьці і цяпла перад надыходам зімы.

Паводле яе слоў, у 2022 годзе ЭЗ выдзеліў Украіне фінансавую падтрымку ў памеры 19,7 млрд эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG