Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія афіцыйна пацьвердзіла перадачу Ўкраіне танкаў Challenger 2


Танк Challenger 2
Танк Challenger 2

Улады Вялікабрытаніі афіцыйна пацьвердзілі перадачу Ўкраіне танкаў Challenger 2. Пра гэта паведаміў брытанскі прэм’ер-міністар Рышы Сунак падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім 14 студзеня.

«Прэмʼер-міністар адзначыў імкненьне Вялікабрытаніі ўзмацніць падтрымку Ўкраіны, у тым ліку шляхам прадастаўленьня танкаў Challenger 2 і дадатковых артылерыйскіх сыстэм», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўраду Вялікабрытаніі.

Зяленскі напісаў у сваім твітары аб падтрымцы з боку Вялікабрытаніі, якая стала «непрабіўной і гатовай да выклікаў». У размове з прэмʼер-міністрам Рышы Сунаком кіраўнік Украіны падзякаваў яму за рашэньні, «якія не толькі ўзмоцняць Украіну на полі бою, але і стануць правільным сыгналам для іншых партнэраў».

11 студзеня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда паабяцаў перадаць Украіне роту танкаў Leopard 2 нямецкай вытворчасьці. «Рота танкаў Leopard для Украіны будзе перададзена ў рамках стварэньня міжнароднай кааліцыі. Такое рашэньне ўжо ёсьць у Польшчы», — заявіў польскі прэзыдэнт.

Цяпер Украіна ваюе савецкімі танкамі Т-64: украінскімі ў стандартнай камплектацыі і мадэрнізаванымі, пастаўленымі Чэхіяй і Польшчай. Украінскія вайскоўцы тлумачаць, чым ад гэтых танкаў адрозьніваецца Leopard:

Гаворка ідзе аб 14 адзінках тэхнікі. Са слоў Дуды вынікае, што Польшча ня будзе пастаўляць танкі сама па сабе, а гатова да такіх паставак па ўзгадненьні з саюзьнікамі. Першым чынам гаворка ідзе аб вытворцы танкаў Нямеччыны. Аднак пра дакладнае рашэньне нямецкіх уладаў аб пастаўцы Ўкраіне танкаў Leopard 2 пакуль невядома.

Прадстаўнікі Ўкраіны неаднаразова заяўлялі аб неабходнасьці сучасных танкаў. Яшчэ ў верасьні 2022 году выданьне Politico са спасылкай на свае крыніцы пісала, што Ўкраіна папрасіла Захад аб тэрміновых пастаўках сучасных танкаў, каб дабіцца посьпеху пры контрнаступленьні на паўночным усходзе краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG