Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: міжнародныя страхавальнікі адмаўляюцца мець справу зь Беларусьсю


Абвестка пра страхаваньне на сьцяне дома ў адным з гарадоў Беларусі, ілюстрацыйнае фота
Абвестка пра страхаваньне на сьцяне дома ў адным з гарадоў Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Кампаніі, якія страхуюць рызыкі страхавальнікаў, больш ня будуць уключаць у полісы Беларусь, Расею і Ўкраіну. Гэта вынікае са справаздачы страхавога брокера Gallagher Re International, зь якой азнаёмілася Reuters.

Многія дамовы перастрахоўваньня заключаюцца менавіта 1 студзеня, і гэтым разам многія ўдзельнікі рынку прыйшлі да высновы, што ў сьвятле цяперашняга канфлікту ёсьць сур'ёзныя цяжкасьці з афармленьнем страхоўкі, якая пакрывае гэтыя тры краіны. Паколькі перастрахоўвальнікі ня хочуць падпісваць полісы, то і страхавальнікі, якія пазбаўляюцца магчымасьці гарантаваць свае рызыкі, ня схільныя працаваць на нестабільным рынку.

Reuters адзначае, што для перастрахоўвальнікаў сурʼёзнай стала праблема зь дзясяткамі лізінгавых самалётаў, якія аказаліся заблякаваныя ў Расеі. У выніку вялікіх страт з прычыны гэтай сытуацыі кошт перастрахоўваньня рызык, зьвязаных з авіяцыяй, з 1 студзеня вырас на 200%, сьцьвярджаюць у Gallagher Re.

Раней найбуйнейшыя сусьветныя страхавальнікі суднаў — American, North, UK і West — адмовіліся страхаваць ваенныя рызыкі ў Расеі, Беларусі і ва Ўкраіне. Такое ж рашэньне прынялі і японскія кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG