Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: NATO ў 2023 годзе павінна павялічыць вытворчасьць зброі


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

NATO павінна павялічыць вытворчасьць узбраеньняў, бо вайна ва Ўкраіне зацягваецца, а патрэба Кіева ў абсталяваньні расьце, заявіў генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг у інтэрвію, якое транслявалася 1 студзеня, перадае агенцтва DPA.

«Для артылерыі, напрыклад, нам патрэбна велізарная колькасьць боепрыпасаў, нам патрэбны запасныя часткі», — сказаў ён BBC. — «Трэба павялічваць вытворчасьць, і гэта менавіта тое, што саюзьнікі робяць»

Паводле яго слоў, абслугоўваньне сыстэм узбраеньняў, якія ўжо пастаўленыя ва Ўкраіну, гэтак жа важна, як і пастаўка дадатковага ўзбраеньня.

Столтэнбэрг дадаў, што NATO таксама павінна быць гатовая падтрымаць Украіну ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.

  • У лістападзе 2022 году тэлеканал CNN са спасылкай на некалькі крыніц паведаміў, што ЗША, адзін з галоўных саюзьнікаў Украіны, сутыкнуліся са скарачэньнем паставак некаторых узбраеньняў і боепрыпасаў, якія яны абяцалі перадаць Кіеву ў якасьці вайсковай дапамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG