Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Эўразьвяз пачаў новую праграму падтрымкі навучаньня беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў

Эўразьвяз пачаў новую праграму падтрымкі навучаньня беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту беларусаў у Варшаве, 26 студзеня 2025 году
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту беларусаў у Варшаве, 26 студзеня 2025 году

Эўразьвяз у рамках ініцыятывы EU4Belarus — SALT аб’явіў пра запуск новай праграмы падтрымкі для грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў, страцілі крыніцу даходу і магчымасьць атрымаць адукацыю.

Пра пачатак прыёму заявак паведаміў 6 красавіка ў Фэйсбуку старэйшы дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Праграма разьлічаная на былых палітвязьняў, а таксама беларусаў і беларусак, якія зазналі адміністрацыйны або крымінальны палітычны перасьлед.

На момант падачы заяўкі чалавек павінен жыць (не раней за жнівень 2020 году) у адной з краін Эўразьвязу або Ўсходняга партнэрства (Армэнія, Азэрбайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Выключэньне могуць складаць заяўнікі, якія змогуць даказаць, што пакінулі Беларусь раней за жнівень 2020 году з прычыны рэпрэсіяў і перасьледу, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году.

Памер падтрымкі да 10 000 эўра. На гэтую суму ў межах праграмы адзін чалавек можа займець падтрымку на:

  • навучаньне і зборы (прафэсійная адукацыя, курсы павышэньня кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы ваджэньня, сэртыфікацыя, настрыфікацыя, іспыты);
  • выдаткі на пераклад дакумэнтаў;
  • жыхарства ў інтэрнаце (для прафэсійнай адукацыі да 12 месяцаў);
  • грамадзкі транспарт (для вочнага навучаньня працягласьцю ня менш за 1 месяц);
  • падпіскі на праграмнае забесьпячэньне і лічбавыя плятформы, неабходныя для навучаньня і перападрыхтоўкі.


Плаціць будуць непасрэдна пастаўнікам паслуг адукацыі.

Падаць заяўку на ўдзел у праграме можна пад спасылкай.

Тэрмін падачы заявак — да сакавіка 2027 году.

Таксама Франак Вячорка апублікаваў даведнік аб працаўладкаваньні для былых палітвязьняў, якія вымушана пакінулі Беларусь (па-беларуску і па-расейску).

Раней у межах праграмы EU4Belarus — SALT Эўразьвяз ужо запускаў розныя праграмы стыпэндыяў для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў, праграму падтрымкі вызваленых беларускіх палітвязьняў,
праграму падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў для праходжаньня моўных курсаў і бюракратычных працэдураў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG