Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Лукашэнка ў Катары правёў перамовы з шэйхам-прэм’ерам, — мясцовыя СМІ. Менск маўчыць аб гэтай паездцы


Віктар Лукашэнка. Архіўнае фота.
Віктар Лукашэнка. Архіўнае фота.

Прэм’ер-міністар і міністар унутраных спраў Катара шэйх Халід бэн Халіфа бэн Абдэль Азіз Аль Тані 7 лістапада сустрэўся зь Віктарам Лукашэнкам.

Як паведаміла мясцовае выданьне The Peninsula, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі прыбыў у краіну ў якасьці спэцпасланьніка пры Савеце супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі і прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.

Падрабязнасьці перамоваў газэта не паведамляе, адзначае Zerkalo. У публікацыі згадваецца, што шэйх і Віктар Лукашэнка «абмеркавалі двухбаковыя адносіны паміж дзьвюма краінамі і шляхі іх умацаваньня і разьвіцьця». Акрамя таго яны «разгледзелі пытаньні, якія маюць агульную цікавасьць».

У НАК Беларусі не паведамляюць аб візыце Віктара Лукашэнкі ў Катар, зьвярнуў увагу партал Telegraf. Паводле інфармацыі сайту Нацыянальнага алімпійскага камітэту, 2 лістапада старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі паляцеў ва Узбэкістан.

У МЗС Беларусі таксама на момант напісаньня навіны няма інфармацыі аб візыце Віктара Лукашэнкі ў Катар.

Раней ірацкае выданьне Kurdistan24 паведаміла, што ў гэтай краіне знаходзіцца дэлегацыя МЗС Беларусі на чале з амбасадарам Беларусі Віктарам Рыбаком. МЗС Беларусі тады візыт таксама ніяк не камэнтаваў.

Днямі ў Іраку закрылі ўсе ганаровыя консульствы Беларусі. Паведамлялася, што такія захады зьвязаны ў большай ступені з міграцыйным крызісам на межах Беларусі і краін ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG