Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У офісе прэзыдэнта Ўкраіны бачаць рэзкае зьніжэньне ядзернай пагрозы


Ядзерная ракета ў шахце, ілюстрацыйнае фота
Ядзерная ракета ў шахце, ілюстрацыйнае фота

У офісе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага бачаць «рэзкае зьніжэньне ядзернай пагрозы» і кажуць, што «гэта даволі добры знак».

«Сёньня мы бачым рэзкае зьніжэньне ядзернай пагрозы ў расейскай рыторыцы (калі ня ўлічваць прапагандыстаў і гаварыць пра чыноўнікаў). Мы бачым рэзкае зьніжэньне ядзернай пагрозы, і гэта даволі добры знак. Расея прызнала, што можа весьці вайну звычайнымі ўзбраеньнямі», — заявіў у інтэрвію нямецкай газэце Bild дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.

Пры гэтым, паводле яго слоў, любая спроба Расеі ўжыць ядзерную зброю «прывядзе да неадкладнага адказу».

Падчас выступу ў Эўрапейскай дыпляматычнай акадэміі 13 кастрычніка Жузэп Бурэль нагадаў словы Ўладзіміра Пуціна пра гатоўнасьць выкарыстоўваць усе наяўныя ў Расеі сродкі.

«NATO сочыць за ўсім, што адбываецца ў Расеі зь ядзернай зброяй. І NATO катэгарычна папярэджвае Расею, што калі будзе нават спроба ўжыць ядзерную зброю, то будзе адказ», — сказаў ён.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і ягонае атачэньне неаднаразова пагражалі выкарыстаць «усе даступныя сродкі» для абароны «сувэрэнітэту і цэласнасьці Расейскай Фэдэрацыі».

Па словах прэсавай сакратаркі Белага дому Карын Жан-П’ер, ЗША не валодаюць інфармацыяй, якая пацьвярджае, што Расея рыхтуецца ўжыць тактычную ядзерную зброю на полі бою ва Ўкраіне або побач зь ёю.

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу NBC заявіў, што кіраўніцтва Расеі ніколі ня ставіла перад сабой мэту ўжыць ядзерную зброю ва Ўкраіне.

«Расея валодае, гэта я дакладна ведаю, самымі сучаснымі відамі зброі. І не патрэбная ядзерная зброя. Расея справіцца бязь ядзернай зброі», — заявіў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG