Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Польшча — галоўны ініцыятар ужываньня ядзернай зброі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі NBC.

«Вы ведаеце, хто галоўны ініцыятар, які робіць стаўку на ўжываньне ядзернай зброі? Я вам скажу. Польшча. Яна правакуе вас — ЗША — на нейкія рухі цела ў пляне ядзернай зброі. Не паддавайцеся на гэты выкрут. Вы буйная тэхналягічная краіна, ня трэба скакаць пад дудку звар’яцелых палітыкаў. Ёсьць ядзерная зброя — няхай яна знаходзіцца на складах там, дзе яна ёсьць. Бо калі толькі перасунуць ядзерную зброю, дапусьцім, у Польшчу — ланцуговая рэакцыя. Зь іншага боку рушаць усьлед крокі ў адказ. Таму ня трэба на гэта ісьці. Трэба супакоіцца і сесьці за стол перамоваў», — сказаў Лукашэнка ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу.

Адказваючы на пытаньне расейскіх журналістаў, ён удакладніў сваю думку, спаслаўшыся на дадзеныя сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў Польшчы: «Аж, кажуць, больш за 50% за тое, каб была ядзерная зброя ў Польшчы. Каб амэрыканцы перавезьлі. Я ня думаю, што там большасьць палякаў прытрымліваюцца гэтага пункту гледжаньня. Але гэта ўжо кіраўніцтва надзьмувае сытуацыю. Ужо нібыта і народ просіць польскі», — адзначыў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG