Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля цісканіны ў менскім Dana Mall на арганізатара сустрэчы з расейскай блогеркай завялі крымінальную справу


Будынак Сьледчага камітэту ў Менску
Будынак Сьледчага камітэту ў Менску

Арганізатару інкрымінуюць ч.2 ст.428 («службовая халатнасьць, што прывяла да цяжкіх наступстваў»).

Па факце арганізацыі масавага мерапрыемства ў менскім гандлёва-забаўляльным цэнтры Dana Mall завялі крымінальную справу. Сьледчы камітэт адзначыў, што «была спынена праца арганізацый і прадпрыемстваў, разьмешчаных непасрэдна каля ГЦ, абцяжараны рух транспартных сродкаў і выхады станцыі мэтро, а бясьпека наведвальнікаў не была забясьпечана».

Дазволу на правядзеньне мерапрыемства ў Менгарвыканкаме арганізатары, як высьветлілася, не атрымлівалі.

У суботу, 24 верасьня, у Dana Mall сабраўся натоўп падлеткаў і моладзі, якія прыйшлі на сустрэчу з расейскай 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай.

Здарыўся інцыдэнт зь ліфтам, які праўдападобна, зваліўся зь невялікай вышыні, у выніку чаго пацярпелі людзі. На месцы працавалі брыгады мэдыкаў. Абышлося без ахвяраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG