Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Dana Mall у Менску захрас ліфт, дзе ехалі 20 чалавек. Працуюць мэдыкі


Пратэст супраць адкрыцьця гандлёвага цэнтру Dana Mall у Менску, 2017 год, ілюстрацыйнае фота
Пратэст супраць адкрыцьця гандлёвага цэнтру Dana Mall у Менску, 2017 год, ілюстрацыйнае фота

Надзвычайная сытуацыя здарылася сёньня, 24 верасьня, удзень у гандлёвым цэнтры ў Менску.

У гандлёвым цэнтры выступала 12-гадовая расейская блогерка і мадэль Мілана Хаметава, якая мае 1,3 мільёны падпісчыкаў у Instagram. На ейны выступ прыйшлі сотні дзяцей і палеткаў.

Як паведаміла Мінздароўя, адбылася перагрузка ліфта і кабіна экстрана прыпынілася. Унутры знаходзіліся каля 20 чалавек.

Паводле інфармацыі «Зеркало», ліфт упаў з 2 паверху.

Калі дзьверы здолелі адкрыць, гэтым людзям аказалі мэдычную дапамогу. Прыехала рэанімацыйная брыгада і чатыры брыгады «хуткай дапамогі».

«Мы нават дапусьціць не маглі, што вас будзе так шмат. На жаль, склалася так, што адміністрацыя і служба бясьпекі гандлёвага цэнтра празь велізарную колькасьць людзей, а ў прыватнасьці дзяцей, паставіла пытаньне рубам – альбо мы ўсё адмяняем і зачыняюць доступ людзей у гандлёвы цэнтар, альбо мы праводзім сустрэчу ў максымальна сьціслы час. Таму нам прыйшлося пачаць раней і скараціць максымальна (20 хвілін замест дзьвюх гадзін)», – расказала блогерка Мілана Хаметава ў сваім Instagram.

На здымках інтэрнэт-карыстальнікаў відаць, як шмат людзей сабралося на выступ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG