Былы кіраўнік журналісцкага пулу Лукашэнкі на тэлеканале АНТ Дзьмітры Семчанка выйшаў на волю 25 верасьня пасьля 15 дзён арышту, піша Tut.by. Два дні журналіст правёў на Акрэсьціна, яшчэ 13 у жодзінскай турме. Семчанку арыштавалі за ўдзел у маршы 16 жніўня.
«Я не баяўся турмы і ў нейкай ступені быў да гэтага гатовы. Не пашкадаваў ні сэкунды аб тым, што зрабіў. Калі разважаць, што лепш: працаваць на цяперашнім АНТ ці сядзець на суках, што скажу, што ўжо лепш суткі», – сказаў Семчанка.
Паводле Семчанкі, яго затрымлівалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку: 7 ці 8 чалавек. Чацьвёра зайшлі ў кватэру, астатнія чакалі каля падʼезду. Семчанку адвезьлі ў Фрунзенскі РАУС, не далі патэлефанаваць, паставілі камэру, каб здымаць. Пасьля нібыта зайшоў міліцыянт, які сказаў «Як так, памяняць сваю карʼеру, заробак на вось гэта вось?»