Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Італіі абвясьціў пра намер пайсьці ў адстаўку. Прэзыдэнт ня хоча яе прымаць


Марыё Драгі падчас наведваньня Ірпяня — гораду пад Кіевам, які пацярпеў ад расейскай агрэсіі, 16 чэрвеня 2022
Марыё Драгі падчас наведваньня Ірпяня — гораду пад Кіевам, які пацярпеў ад расейскай агрэсіі, 16 чэрвеня 2022

Прэм’ер-міністар Італіі Марыё Драгі заявіў, што падае ў адстаўку.

Гэта паведаміла газэта Corriere della Sera.

Падаражэньне жыцьця, выкліканае высокай інфляцыяй і ростам цэнаў на энэргарэсурсы, стала сурʼёзнай праблемай для многіх эўрапейскіх краін, і для Італіі ў тым ліку. Гэтыя праблемы выклікалі раскол у італьянскім урадзе.

Да праблем з інфляцыяй дадаюцца складанасьці з забесьпячэньнем краіны газам.

«Я вельмі баюся, што ў верасьні семʼі стануць перад выбарам: аплачваць рахункі за электрычнасьць або купляць ежу», — заявіў лідэр партыі «Пяць зорак» Джузэпэ Контэ. Ягоная партыя, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, адмовілася падтрымаць урад падчас сёньняшняга галасаваньня аб вотуме даверу.

Прэмʼер заявіў яшчэ ў аўторак, што безь «Пяці зорак» «ураду Драгі ня будзе». Тады ён сказаў, што можа падаць у адстаўку, у выніку будуць прызначаныя датэрміновыя выбары.

Сёньня Драгі заявіў пра сваю адстаўку. Прэмʼерам ён быў зь лютага 2021 году. Да яго з 2018 году ўрадам краіны кіраваў Контэ.

Прэзыдэнт Італіі Сэрджо Матарэла не прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Марыё Драгі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG