Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Шры Лянкі падаў у адстаўку дыстанцыйна з Сынгапура


Гатабая Раджапакса
Гатабая Раджапакса

Прэзыдэнт Шры-Ланкі Гатабая Раджапакса падаў у адстаўку пасьля прызямленьня ў Сынгапуры. Туды ён прыбыў з Мальдыўскіх астравоў.

Пра гэта паведамляе тэлеканал NDTV.

Раджапакса адправіў ліст аб адстаўцы сьпікеру парлямэнту па электроннай пошце.

Урад Сынгапура заявіў, што былы прэзыдэнт Шры Лянкі знаходзіцца з «прыватным візытам» і не падаваў прашэньня аб прытулку.

На пасадзе прэзыдэнта Раджапакса карыстаўся імунітэтам ад арышту, які ён скарыстаў, каб пакінуць Шры Лянку. У адстаўку ён пайшоў, толькі апынуўшыся за межамі краіны, каб не затрымалі.

Пратэсты на Шры Лянцы працягваюцца з пачатку году. Празь іх у адстаўку ўжо пайшоў папярэдні кіраўнік ураду, старэйшы брат прэзыдэнта.

У красавіку Шры Лянка сутыкнулася зь цяжкім эканамічным крызісам. У выніку дэфіцыту турыстаў на фоне пандэміі каранавірусу ў краіне нестае замежнай валюты. Шры Лянка больш ня можа аплачваць закупы паліва.

Гатабая Раджапакса казаў, што прасіў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна дапамагчы з крэдытамі на закуп энэргарэсурсаў.

13 ліпеня стала вядома, што Раджапакса на фоне пратэстаў уцёк з краіны на Мальдывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG