Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачала экспартаваць электраэнэргію ў ЭЗ


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Электраэнэргія з Украіны паступае ў Румынію, паведаміў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце 30 чэрвеня. Паводле яго, размова ідзе ня толькі пра экспартны даход для Ўкраіны, але і пра бясьпеку ўсёй Эўропы.

«Сёньня адбыўся яшчэ адзін значны крок у нашым збліжэньні з Эўразьвязам», —адзначыў Зяленскі і патлумачыў, што электрычнасьць паступае ў Румынію.– «І гэта толькі першы этап, мы рыхтуемся пашырыць пастаўкі», — дадаў ён.

Украінскі лідэр таксама адзначыў, што «за кошт украінскай электрычнасьці можа быць замешчана істотная частка расейскага газу, які спажываецца эўрапейцамі.

«Гэта значыць, гэта пытаньне ня проста экспартнай выручкі для нас, гэта пытаньне бясьпекі для ўсёй Эўропы», — падкрэсьліў Зяленскі.

Уладзімер Зяленскі таксама нагадаў, што Кіеў далучыўся да эўрапейскай энэргасыстэмы пасьля пачатку вайны.

З 16 сакавіка Ўкраіна і Малдова зьяўляюцца часткай энэргетычнай сыстэмы кантынэнтальнай Эўропы. Аб выпрабавальнай сынхранізацыі паведаміла тры месяцы таму Эўрапейская сетка сыстэмных апэратараў перадачы электраэнэргіі (ENTSO-E).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG