Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь больш ня зможа прадаваць сваю электраэнэргію зь БелАЭС ва Ўкраіну, — кіраўнік праўленьня «Укрэнэрга»


АЭС у Астраўцы
АЭС у Астраўцы

Далучэньне энэргасыстэмы Ўкраіны да эўрапейскай кантынэнтальнай сеткі ENTSO-E азначае, што Беларусь і Расея назаўжды страцілі ўкраінскі рынак электраэнэргіі, заявіў 30 сакавіка ў эфіры тэлеканалу «Кіеў» кіраўнік праўленьня нацыянальнай энэргетычнай кампаніі «Укренерго» Ўладзімір Кудрыцкі, піша BPN.

«Украінскія вытворцы электраэнэргіі атрымліваюць доступ да вялізнага, грандыёзнага па сваіх маштабах эўрапейскага рынку, на якім кошты ў некалькі разоў вышэйшыя за ўнутраныя ўкраінскія цэны. Гэта азначае, што нашы прадпрыемствы, напрыклад, дзяржаўны „Энергоатом“, іншыя дзяржаўныя і прыватныя генэравальныя кампаніі змогуць атрымліваць сотні мільёнаў і мільярды эўра экспартнай выручкі, якая так патрэбная цяпер краіне», — сказаў Кудрыцкі.

«Адзіная краіна, якая пацярпіць ад гэтага аб’яднаньня, — гэта Расея і яе сатэліт Беларусь, таму што Ўкраіна, украінская энэргасыстэма адлучылася ад іх. Беларусь, напрыклад, больш ня зможа прадаваць сваю электраэнэргію зь Беларускай АЭС ва Ўкраіну. Гэта значыць, яны страцілі рынак электраэнэргіі назаўжды.

Таксама яны страцілі энэргетычны рычаг узьдзеяньня на Ўкраіну, які да гэтага часу, гістарычна, быў у іх руках», — дадаў Кудрыцкі.

23 лютага энэргасыстэма Ўкраіны была ізаляваная ад Беларусі і РФ — для тэставых выпрабаваньняў, назад яе меліся падлучыць 27 лютага. Аднак з прычыны нападу расейскіх войскаў 24 лютага Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны прыняло рашэньне не вяртаць энэргасыстэму ў паралельную работу з Расеяй і Беларусьсю, чыя тэрыторыя выкарыстоўваецца для нанясеньня ўдараў з паветра і праходу сухапутных войскаў. 16 сакавіка энэргасыстэма Ўкраіны афіцыйна стала часткай ENTSO-E.

Варта адзначыць, што Ўкраіна была адзіным пакупніком беларускай электраэнэргіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG