Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус усё? Якія краіны ўжо зьнялі абмежаваньні і прымаюць турыстаў. СЬПІС


Захады супарць каранавірусу ў Кітаі
Захады супарць каранавірусу ў Кітаі

Глядзім, што адбываецца з пандэміяй каранавірусу і якія краіны ўжо зьнялі абмежаваньні для турыстаў.

219 192 новыя выпадкі захворваньня на каранавірус зафіксавалі ў сьвеце, паводле дадзеных worldometers.info на 8 чэрвеня. Летальных выпадкаў — 485. Больш за ўсё новых выпадкаў захворваньня зафіксавалі ў Тайвані — больш за 80 тысяч. Аднак гэтыя лічбы значна меншыя, чым было, напрыклад, у студзені. Тады фіксавалі больш за 3,8 мільёна выпадкаў у суткі.

На фоне зьніжэньня захворвальнасьці краіны пачалі здымаць абмежаваньні, у тым ліку адкрывацца для турыстаў. Глядзім, хто ў сьпісе гэтых краін.

Эўропа

  • Аўстрыя — для ўезду падыходзіць любая шэнгенская віза тыпу C ці D. Масачны рэжым у транспарце і публічных месцах.
  • Альбанія — Для беларусаў з 15 траўня па 1 лістапада дзейнічае бязьвіз, можна заставацца ў краіне да 90 дзён. Маскі ў закрытых памяшканьнях насіць ня трэба.
  • Бэльгія — Для ўезду патрэбная віза C ці D. Масачны рэжым адменены, за выключэньнем лякарняў, паліклінік і аптэк.
  • Баўгарыя — Для ўезду падыдзе шэнгенская віза C ці віза тыпу D. Масачны рэжым адменены.
  • Вялікая Брытанія — Для ўезду спатрэбіцца нацыянальная віза. Масачны рэжым ня дзейнічае.
  • Вугоршчына — Для ўезду трэба шэнгенская віза C ці віза тыпу D. Масачны рэжым ня дзейнічае.
  • Грэцыя — Для ўезду падыдзе любая шэнгенская віза ці нацыянальная віза з краін ЭЗ. У грамадзкіх месцах трэба насіць маскі.
  • Данія — Для ўезду падыдзе любая шэнгенская віза ці нацыянальная віза з краін ЭЗ. Усе абмежавальныя меры зьнятыя.
  • Ірляндыя — Для ўезду патрэбная нацыянальная віза ці віза Вялікай Брытаніі.
  • Ісьляндыя — Для ўезду патрэбная нацыянальная віза ці любая шэнгенская віза. Усе іншыя абмежаваньні зьнятыя.
  • Латвія — Для ўезду патрэбная любая шэнгенская віза ці віза тыпу D. Усе іншыя абмежаваньні зьнятыя.
  • Літва — Для ўезду патрэбная любая шэнгенская віза ці віза тыпу D. Усе іншыя абмежаваньні зьнятыя.
  • Нарвэгія — Для ўезду трэба нацыянальная ці любая іншая шэнгенская віза. Масачны рэжым адменены.
  • Польшча — Любая шэнгенская віза ці нацыянальная віза краін ЭЗ. Усе каранавірусныя абмежаваньні зьнятыя.
  • Румынія — Любая шэнгенская віза ці нацыянальная віза краін ЭЗ. Масачны рэжым адменены.
  • Паўночная Македонія — Для беларусаў віза не патрэбная, калі ёсьць запрашэньне, ваўчар, накіраваньне на лекаваньне. Знаходзіцца ў краіне можна да 90 дзён.
  • Сэрбія — Дзейнічае бязьвіз, рэкамэндуецца прытрымлівацца масачнага рэжыму ў памяшканьнях.
  • Славаччына — Для ўезду неабходна мець любую нацыянальную ці шэнгенскую візу краін ЭЗ. Масачны рэжым у лякарнях і паліклініках.
  • Славенія — Для ўезду неабходна мець любую нацыянальную ці шэнгенскую візу краін ЭЗ. Абавязковы масачны рэжым у грамадзкіх месцах адменены.
  • Харватыя — Для ўезду неабходна мець любую нацыянальную ці шэнгенскую візу краін ЭЗ. Масачны рэжым для грамадзян і турыстаў адменены.
  • Швайцарыя — Для ўезду неабходна мець любую нацыянальную ці шэнгенскую візу краін ЭЗ. Масачны рэжым адменены.
  • Швэцыя — Для ўезду неабходна мець любую нацыянальную ці шэнгенскую візу краін ЭЗ. Абмежаваньні, зьвязаныя з пандэміяй, зьнятыя.

Азія

  • Армэнія — Для беларусаў дзейнічае бязьвіз, заставацца можна паўгода. Масачны рэжым у грамадзкіх месцах адменены.
  • Бахрэйн — патрэбная віза гэтай краіны. У грамадзкіх месцах дзейнічае масачны рэжым.
  • Кіргізстан — Беларусам можна прыяжджаць бязь візы. Масачны рэжым адменены.
  • Мальдывы — 30 дзён можна знаходзіцца бязь візы. У закрытых памяшканьнях яшчэ трэба насіць маску.

Паўднёвая Амэрыка

  • Аргентына — бязьвіз, калі тэрмін перабываньня не перавышае 90 дзён. Абавязковы масачны рэжым адменены.
  • Дамінікана — Для ўезду патрэбная нацыянальная віза. Масачны рэжым адменены.

Паўночная Амэрыка

  • Коста-Рыка — Для ўезду патрэбная мясцовая віза.
  • Куба — Для беларусаў дзейнічае бязьвіз. Заставацца можна да 30 дзён. Масачны рэжым адменены.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG