Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпадкі воспы малпаў выявілі ў 15 краінах. Ці трэба хвалявацца


Кавалак скурнай тканкі, заражанай вірусам воспы малпаў
Кавалак скурнай тканкі, заражанай вірусам воспы малпаў

Ізраіль, Швайцарыя і Аўстрыя — новыя краіны, якія пацьвердзілі выпадкі захворваньня на воспу малпаў. Такім чынам агульная колькасьць краін, якія паведамляюць пра ўспышкі захворваньня, дасягнула 15.

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, адзначаючы, што воспа малпаў ня мае тэндэнцыі да лёгкага распаўсюду паміж людзьмі, і захворваньне звычайна працякае лёгка. Вірус найбольш распаўсюджаны ў аддаленых раёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.

Агулам больш за 80 выпадкаў воспы малпаў былі пацьверджаныя падчас нядаўняй успышкі ў Эўропе, ЗША, Канадзе і Аўстраліі. Гэтая ўспышка застала навукоўцаў зьнянацку, але рызыка для шырокай грамадзкасьці, як лічыцца, нізкая. Паводле зьвестак Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі, большасьць людзей, якія заразіліся вірусам, адужваюць на працягу некалькіх тыдняў.

Пасьля таго, як успышка была ўпершыню ідэнтыфікаваная ў Вялікай Брытаніі, вірус пачаў выяўляцца па ўсёй Эўропе — органы аховы здароўя ў Гішпаніі, Партугаліі, Нямеччыне, Бэльгіі, Францыі, Нідэрляндах, Італіі і Швэцыі пацьвердзілі выпадкі.

Нягледзячы на тое, што спэцыфічнай вакцыны супраць воспы малпаў не існуе, некалькі краін заявілі, што выпускаюць вакцыны супраць воспы, якія прыблізна на 85% эфэктыўныя ў прадухіленьні заражэньня, таму што гэтыя два вірусы вельмі падобныя. Сымптомы хваробы — млоснасьць, тэмпэратура, сып, сьверб, а таксама боль у цягліцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG