Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прапануе, каб краіны СНД перасталі разьлічвацца паміж сабой далярамі і эўра


Сама Беларусь з красавіка перайшла на расейскія рублі пры разьліках за пастаўкі энэрганосьбітаў з Расеі.

«Дамагчыся забесьпячэньня ўстойлівага эканамічнага росту ва ўмовах абвешчанай нам эканамічнай вайны будзе немагчыма без вырашэньня адной з сыстэмаўтваральных задач — максымальнага адыходу ад узаемаразьлікаў у далярах і эўра», — заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка 20 траўня на пасяджэньні Рады кіраўнікоў урадаў СНД.

На яго думку, гэта дазволіць краінам — сябрам Садружнасьці «ня толькі павялічыць трансгранічныя разьлікі, якія могуць ажыцьцяўляцца непасрэдна», але таксама «стымуляваць узаемны гандаль і абараніць імпартэраў і экспартэраў ад ваганьняў валют трэціх краін».

У СНД, падкрэсьліў Галоўчанка, ужо «сфармаваная неабходная плацёжная інфраструктура для поўнага адыходу ад амэрыканскай і эўрапейскай валют».

Кіраўнік ураду адзначыў, што гандаль у нацыянальных валютах «атрымлівае ўсё большае распаўсюджваньне», аднак доля ўзаемаразьлікаў у далярах і эўра «ўсё яшчэ застаецца істотнай».

  • Аляксандар Лукашэнка 13 красавіка ва Ўладзівастоку на сустрэчы з губэрнатарам Прыморскага краю РФ Алегам Кажамякам заявіў, што «даўно патрабаваў» пераходу на разьлікі ў расейскіх рублях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG