Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў закон аб дэсаветызацыі заканадаўства Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў законапраект аб дэсаветызацыі ўкраінскага заканадаўства. Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнай Рады.

Старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук растлумачыў, што дакумэнт адмяняе 1200 актаў органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня СССР і Ўкраінскай ССР.

Акрамя таго, з украінскага заканадаўства выключаць згадкі аб «перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі»; імкненьні ўвасабляць у жыцьцё «ленінскія ідэі пабудовы камуністычнага грамадзтва»; прыярытэце ў правах камсамольцаў, камуністаў і іншых «таварышаў»; спасылкі на праграмы, распрацаваныя Камуністычнай партыяй.

Кабінэту міністраў даручана на працягу трох месяцаў прывесьці ў адпаведнасьць з законам свае нарматыўна-прававыя дакумэнты, а таксама распрацаваць новы Працоўны, Жыльлёвы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Вярхоўная Рада раней прыняла законапраект аб забароне прарасейскіх партый ва Ўкраіне. Забарону могуць увесьці ў выпадку, калі праграмныя мэты ці дзеяньні партыі накіраваныя на апраўданьне ці адмаўленьне збройнай агрэсіі супраць Украіны, у тым ліку шляхам прадстаўленьня распачатай Расеяй вайны як «унутранага канфлікту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG