«Нягледзячы на тое, што Украіна зараз у цэнтры ўвагі, жорсткія рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі працягваюцца, а БАЖ адыграў вырашальную ролю ў інфармаваньні сьвету аб таталітарных злоўжываньнях супраць журналістаў у Эўропе, — заявіў Эрык Халкіер, старшыня арганізацыі «Рэпарцёры бязь межаў» у Швецыі.
Прэмію ўручаць 3 траўня з нагоды Міжнароднага дня свабоды прэсы.
Учора 28 красавіка БАЖ стаў ляўрэатам Сусьветнай прэміі ЮНЕСКА за ўклад у справу свабоды прэсы. Узнагарода заснавана ў 1997 годзе ў памяць калюмбійскага журналіста Гільерма Кана Ісаса, забітага ў 1986 годзе, і штогод прысуджаецца асобам людзям і арганізацыям, якія ўнесьлі вялікі ўклад у справу абароны і разьвіцьця свабоды слова ў розных краінах сьвету, асабліва калі гэта спалучана з небясьпекай для жыцьця.